Міністэрства замежных спраў Румыніі запатрабавала ад Расеі растлумачыць выказванні віцэ-прэм'ера Расеі Дзмітрыя Рагозіна ў адрас Бухарэста. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе румынскага МЗС.

Неспакой ў Бухарэсце выклікала паведамленне Рагозіна ў яго Твітары, размешчанае 10 мая. «Румынія на патрабаванне ЗША закрыла майму борту паветраную прастору. Украіна зноў не прапускае. У наступны раз паляту на ТУ-160», — напісаў віцэ-прэм'ер РФ.

Пасля публікацыі прэс-рэлізу румынскага МЗС, Рагозін размясціў яшчэ адну пагрозу ў сябе ў запісе. «Так, спадары румыны, мы вам хутка усё патлумачым, хто вы такія і што мы пра вас думаем», — напісаў ён.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Румынія і Украіна нібыта не выпусцілі самалёт Рагозіна з Малдовы (Рагозін быў у Прыднястроўі). Пазней у МЗС Украіны абверглі заяву Рагозіна аб тым, што Украіна нібыта закрыла сваю паветраную прастору для яго. «Гісторыя з Рагозіным як анекдот пра «няўлоўнага Джо». Чаму «няўлоўнага»? Бо нікому не патрэбнага. Застаецца толькі набіваць сабе цану і ўяўляць сябе значнай асобай», — адзначылі ў МЗС Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?