9 мая ў Віцебску памёр пасля цяжкай хваробы Давід Сімановіч — паэт, празаік, перакладчык.

Давід Рыгоравіч Сімановіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1932 года ў сям'і служачага ў Нароўлі на Гомельшчыне. У 1950 скончыў Нараўлянскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля сканчэння ўніверсітэта (1955) працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры Крынкаўскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна. З 1959 — літсупрацоўнік рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». З 1961 — на тэлебачанні ў Віцебску. З 1980 года знаходзіўся на творчай рабоце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?