Кіраўнік марыупальскай міліцыі Валерый Андрашчук знойдзены павешаным у раёне гарадскога аэрапорта.

Гэтую інфармацыю мясцовым СМІ пацвердзіла крыніца ў праваахоўных органах.

Раней 9 мая народны дэпутат Алег Ляшко паведамляў, што апалчэнцы выкралі начальніка марыупальскій міліцыі Валерыя Андрашчука.

«З палаючага будынка УУС яго на машыне спрабаваў вывезці адзін адстаўнік. Іх аўто падрэзаў джып, баевікі паранілі нажом кіроўцу, а Андрашчука запіхнулі ў багажнік і павезлі ў невядомым напрамку», —

гаварылася ў яго паведамленні ў Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?