Такі падарунак чакае першых пасажыраў новых станцый «Барысаўскі тракт» і «Ўручча» ў дзень адкрыцьця 7 лістапада.
Цяпер ужо скончаныя аздобныя працы, праведзеныя выпрабаваньні сыстэм бясьпекі й спробныя пускі цягнікоў. Павялічаная прапускная здольнасьць станцый, павышаны ўзровень камфорту й бясьпека руху.
Станцыя мэтро «Ўручча» абсталяваная адмысловавй сыстэмай ліфтаў і пераходаў для людзей з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі.
Пасьля адкрыцьця станцый мэтрабудаўнікі будуць пераведзеныя на будаўніцтва перагонаў ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Пятроўшчына» і далей да мікрараёну «Малінаўка». Гэты ўчастак плянуецца здаць у эксплюатацыю ў 2011 годзе. Такім чынам, першая лінія дасягне даўжыні 20 км і будзе мець 15 станцый.