12.05.2014 / 11:39

Начальніка міліцыі Марыупаля вызвалілі: з траўмамі, але ён жывы 3

Кіраўнік міліцыі ў Марыупалі Данецкай вобласці Валерый Андрушчук, які быў выкрадзены сепаратыстамі 9 мая, вызвалены.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў у Facebook.

«Вызвалілі захопленага 9 мая ў Марыупалі Валерыя Андрушчука. Дай Бог яму здароўя! Дзякуй усім, хто дапамог», — напісаў ён.

Раней кандыдат у прэзідэнты Алег Ляшко таксама паведаміў пра вызваленне «з палону дыверсантаў» Андрушчука: «Ён жывы, але ў вельмі цяжкім стане: чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, зламаныя рэбры, шмат гематом на целе. Спадзяюся, ён хутка паправіцца», — напісаў Ляшко.

Раней была інфармацыя, што кіраўніка Марыупальскага гарупраўлення міліцыі Андрушчука нібыта знайшлі павешаным, а таксама яго прысудзіў да смерці «народны суд».

Украінская праўда

0
Юрась Беларус / Адказаць
12.05.2014 / 11:44
Лепш ад гэтай навіны не стала. Бо павешаным сепаратыстамі быў іншы чалавек.
0
rr / Адказаць
12.05.2014 / 12:02
юрась, тебе уже не полепшает.
0
George / Адказаць
12.05.2014 / 13:40
Чудесное воскрешение повешенного мента! Алилуйя!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру