Аляксандр Лукашэнка 12 мая прыняў з дакладам генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка.

Як паведамляе прэс — служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка праінфармаваны аб сітуацыі са злачыннасцю ў краіне. Па словах генеральнага пракурора, павелічэнне колькасці выяўленых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у большай ступені сведчыць не пра пагаршэнне крымінагеннай абстаноўкі ў краіне, а пра актывізацыю праваахоўнымі структурамі барацьбы з карупцыяй і незаконным абаротам наркотыкаў.

Акрамя таго, Лукашэнку даложана аб выкананні даручэнняў па аптымізацыі дзейнасці пракуратуры, у прыватнасці па ліквідацыі ваеннай і рэарганізацыі транспартнай пракуратуры.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?