Другую перамогу запар атрымала зборная Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску.

By.tribuna.com

By.tribuna.com

Нашы хлопцы выдалі сапраўды крутую гульню са Швейцарыяй, якая да гэтага мела дзве паразы. Летась швейцарцы былі другімі на чэмпіянаце свету ў Швецыі.

Нашы адкрылі лік у меншасці – адзначыўся Сяргей Касціцын. У матчы з Казахстанам беларусы таксама забівалі, калі мелі на аднаго гульца меней. Аднак ужо ў наступнай атацы альпійцы зраўнулі лік. А напрыканцы першага перыяда нават выйшлі наперад.

У другой частцы гульні Андрэй Стась зрабіў лічбы роўнымі – 2:2. Варта адзначыць, што матч быў насамрэч роўным. Было немагчыма аддаць перавагу адной з каманд.

У трэцім перыядзе Фрайдэва вывеў гасцей наперад. І тады слова сказаў лідар беларусаў Міхаіл Грабоўскі, які спачатку аддаў філігранную перадачу на Сяргея Касціцына, а потым закінуў сам – 4:3.

Наступны матч нашы правядуць 15 мая супраць Фінляндыі. Пачатак а 20:45.

Беларусь – Швейцарыя – 4:3 (С.Касціцын, 5, 49, Стась, 23, Грабоўскі, 57 – Вебер, 6, Шэпі, 18, Фройдэва, 43).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?