У МЗС Расіі адрэагавалі на так званыя «рэферэндумы» самаабвешчанай улады Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Масква хоча, каб Кіеў правёў перамовы з сепаратыстамі да выбараў.

Пра гэта гаворыцца ў каментары на афіцыйным сайце ведамства, апублікаваным у аўторак.

У Маскве разлічваюць на тое, што ў адпаведнасці з Жэнеўскімі дамоўленасцямі ад 17 красавіка і «дарожнай картай» АБСЕ партнёры па ЕС і ЗША выкарыстоўваюць свой уплыў на цяперашняе кіраўніцтва ў Кіеве.

У МЗС РФ настойваюць, каб «пытанне дзяржаўнай прыналежнасці і правоў рэгіёнаў абмяркоўваліся ў бліжэйшы час, у любым выпадку да выбараў, запланаваных на 25 мая».

«Нядаўнія рэферэндумы ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны павінны ўспрымацца як ясны сігнал Кіеву аб глыбокім крызісе ўзаемаразумення, а ў больш шырокім сэнсе — самой украінскай дзяржаўнасці», — гаворыцца ў заяве.

Як вядома данецкія сепаратысты абвясцілі сябе суверэннай дзяржавай па выніках свайго «рэферэндуму» і папрасіліся ў склад Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?