Войскі інфармацыйных аперацый сфарміраваны ва Узброеных сілах Расіі. Іх галоўнае прызначэнне — абарона расійскіх ваенных сістэм кіравання і сувязі ад кібертэрарызму і надзейнае закрыццё інфармацыі, якая праходзіць па іх, ад верагоднага праціўніка,
паведаміла ІТАР-ТАСС крыніца ў Мінабароны РФ.
«Прапанова аб стварэнні такой структуры, прызначанай для кібернетычнага і інфармацыйнага проціборства з верагодным праціўнікам, знаходзілася ў прапрацоўцы не адзін год. Леташнія выкрыцці экс-супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам глабальнага электроннага сачэння з боку АНБ ЗША толькі паскорылі працэс прыняцця рашэння», — сказаў суразмоўца.
Паводле яго слоў, у склад войскаў інфармацыйных аперацый ўвойдуць часткі і падраздзяленні ў ваенных акругах і на флатах, укамплектаваныя высокакваліфікаванымі спецыялістамі: матэматыкамі, праграмістамі, інжынерамі, крыптографамі, сувязістамі, афіцэрамі радыёэлектроннай барацьбы, перакладчыкамі і іншымі.
«Кіраўніком новай структуры прызначаны ваеначальнік у генеральскім званні», — дадаў суразмоўца.