Цэнтр экалагічных рашэнняў да чэмпіянату свету па хакеі выпусціў даведнік па зялёных зонах Мінска.
Паводле інфармацыі цэнтра, у даведніку адзначаны паркі, скверы, Батанічны сад, пункты пракату ровараў, лодак і катамаранаў, а таксама размешчана інфармацыя аб рэжыме працы гэтых аб'ектаў і правілах карыстання.
Стваральнікі карты раяць гасцям за час знаходжання ў сталіцы наведаць хаця б адну зялёную зону. Акрамя таго, эколагі нагадваюць турыстам пра карысць ужывання сезонных прадуктаў мясцовага паходжання і рэкамендуюць не набываць аднаразовыя тавары, а выкарыстоўваць, напрыклад, акумулятарныя батарэйкі замест аднаразовых або шматразовыя сумкі замест пластыкавых пакетаў.
Напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі даведнікі былі разасланыя ў гасцініцы, хостелы, кавярні, рэстараны і іншыя грамадскія месцы сталіцы.
Мапу таксама можна спампаваць на сайце ЦЭР.