13.05.2014 / 19:09

Мітрапаліт Павел пра пераможцу «Еўрабачання»: «Я не пераношу такіх слізнякоў» 38

Мітрапаліт Павел лічыць зневажальнай пародыяй пераможцу цяперашняга песеннага конкурсу «Еўрабачанне» аўстрыйца Томаса Нойвірта, які выступаў у жаночым вобразе пад сцэнічным псеўданімам Канчыта Вурст.

«Я паглядзеў, нават не ведаю як сказаць, на гэтага ці на гэтую выступоўцу, — сказаў уладыка на прэс-канферэнцыі 13 мая ў Мінску. — Гэта ж пародыя. Я як епіскап адразу ж бачу падспудную думку, што яны спрабавалі прыпадобніцца да вобраза Хрыста — бародка, распушчаныя валасы. Вось гэтае «яно» сёння захапляе людзей, займае першае месца».

Праваслаўны іерарх зазначыў, што ён «крышку іншага складу», і ў яго бытнасць у маладых людзях «выхоўвалі пачуццё мужчынскай годнасці». «Нам з самага ранняга дзяцінства казалі, што павінна быць гарманічнае ўспрыманне хлопцаў у дачыненні да дзяўчат, дзяўчат — да хлопцаў. Нам казалі: калі гэта хлопец, то ён павінен быць мужным, храбрым, працавітым, сумленным і добрасумленным, дзяўчына павінна славіцца сваёй сціпласцю, разважлівасцю. А знешні бок — тут хто якім нарадзіўся, такім і застанецца», — сказаў Павел.

«Але мы бачым, што чалавек наўмысна спрабуе змяніць сваё знешняе аблічча, — працягнуў ён. — Я не пераношу такіх слізнякоў, <…> асабліва калі чалавек нарадзіўся нармальным, а ператвараецца ў незразумелае «яно», а яго ўзнімаюць на вяршыню славы… Я такога не люблю».

Кіраўнік Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы заявіў, што не рэкамендаваў бы нікому накіроўваць канкурсантаў на «Еўрабачанне», калі там «прызнаецца за вяршыню дасканаласці згублены і абязвечаны вобраз Божы ў чалавеку».

Паводле слоў мітрапаліта, сёння Еўропа «дэхрысціянізуецца, адыходзіць ад тых духоўна-маральных хрысціянскіх каштоўнасцяў, якімі жылі многія пакаленні». Жыхары еўрапейскіх краін, мяркуе ён, захапляюцца «нейкімі новымі ідэямі, якія зусім не правераны часам». Духоўна-маральныя каштоўнасці, якія прапаведуе царква, з'яўляюцца гісторыяй, «што грунтуецца на шматвяковым вопыце», яны «не вынаходства філосафаў, кабінетных мысліцеляў, а Боскае адкрыццё».

«Калі мы будзем прытрымлівацца гэтых адкрыццяў, то тады мы будзем вартыя дабрабыту на зямлі», — мяркуе мітрапаліт Павел.

0
gramar nazy / Адказаць
13.05.2014 / 19:15
слизняк 1) зоол. смоўж, род. смаўжа муж. слізняк, -ка муж. 2) перен. разлезлік, -ка муж., размазня, -ні муж., жен., плюгавец, -гаўца муж.
0
Гарманіст / Адказаць
13.05.2014 / 19:15
Таму ты ў папы падаўся?
0
сердешно / Адказаць
13.05.2014 / 19:17
Разбалабонился этот Павел-краник. По любому поводу должен писк испустить. "Слизняк" ему, видите ли, не нравится. Посмотри на своего секретаря-гламура. Тебе ли об этом говорить, разгуливая в византийском сарафане?
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру