13.05.2014 / 19:13

Тэрарысты расстралялі калону ўкраінскіх вайскоўцаў з гранатамёта, сямёра загінула 48

У выніку баявога сутыкнення паміж украінскімі сілавікамі і прарасейскімі тэрарыстамі пад Краматорскам Данецкай вобласці загінулі 7 вайскоўцаў, 8 паранена, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны

«На ўскраіне вёскі Кастрычніцкая Славянскага раёна, у 20 км ад Краматорску, падчас руху калона адной з вайсковых частак узброеных сіл Украіны была цынічна абстраляная з засады. Тэрарысты атакавалі ўкраінскіх дэсантнікаў з гранатамётаў, вялі шчыльны прыцэльны агонь са стралковай зброі», —

гаворыцца ў паведамленні.

Усіх параненых і загінулых эвакуіравалі.

0
ня шкада турчынаву сваіх / Адказаць
13.05.2014 / 19:17
Новодворская сказала, што рабіць з гэнымі мразямі пад каларадскімі стужкамі..
0
romano / Адказаць
13.05.2014 / 19:21
уроды.. давите боевиков.
0
vigand86 / Адказаць
13.05.2014 / 19:24
Трэба "дзякуй" сказаць украінскай выведке...
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру