48-гадовы пісьменнік пабраўся шлюбам з 23-гадовай мадэллю Ларай Мішэль. Таксама Лара з'яўляецца студэнткай факультэта мастацтвазнаўства парыжскага Каталіцкага інстытута.

whereminsk.by

Перш, чым адважыцца на гэтак сур'ёзны крок, эпатажны аўтар «Аповедаў пад экстазі», «Каханне жыве тры гады» і «99 франкаў» сустракаўся са сваёй выбранніцай чатыры гады. 25-гадовая розніца ва ўзросце француза ніколі не бянтэжыла. У адным з інтэрв'ю ён прызнаваўся: «Я вампір, я думаю, што пражыву даўжэй, калі буду жыць з юнымі дзяўчынамі. Шчыра кажучы, я знаходжу людзей свайго пакалення даволі злавеснымі стварэннямі». Таксама Бегбедэр казаў: «У мяне залежнасць ад адрэналіну ў крыві, калі сэрца б'ецца пры думцы пра чалавека і пра нашыя сустрэчы».

Вяселле адбылася таемна. Нешматлюдная ўрачыстасць была арганізаваная на Багамах. Сярод ганаровых запрошаных гасцей быў выдавец Жан Іў Ле Фюр.

Для Лары Мішэль гэта першы шлюб. Фрэдэрык Бегбедэр ўжо быў жанаты з Дыянай дэ МакМаган, аднак развёўся ў далёкім 1996 годзе, да таго, як атрымаў сусветную вядомасць, выдаўшы кнігу «99 франкаў» у 2000 годзе. Ад першага шлюбу ў пісьменніка ёсць 14-гадовая дачка Хлоя. Таксама ён быў жанаты з пісьменніцай Дэльфінай Валет.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?