13.05.2014 / 20:59

Мітрапаліт Павел: Званы змяншаюць радыяцыю — топ-7 выказванняў уладыкі Паўла 42

Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Павел п'е гарбату з журналістамі пасля прэс-канферэнцыі.

Пра славянскі народ

Беларусь, Украіна і Расія – гэта славянскі народ. У нас адны карані, адна рэлігія, адна культура. У нас і мова адна, якая ўсім зразумелая.

Нас палітыка сёння падзяліла. Тыя, хто жыў у Вялікай Русі — сталі называцца расіянамі, у Малой Русі ­­— украінцы, у Белай — беларусы.

Пра служэнне па-беларуску

Некаторыя святары спрабавалі служыць толькі на беларускай мове. Але праз пэўны час заўважылі, што частка прыхаджанаў заходзіць у іншыя цэрквы.

Наша задача — ахапіць як мага больш людзей служэннем Богу і пропаведдзю Евангелля.

Пра Украіну

Украіна – наш агульны боль. Сутыкнулі людзей. Адным паабяцалі добрыя перспектывы, калі яны павернуцца на захад, іншым – на усход. У народзе кажуць «паны дзяруцца, а з халопаў шапкі ляцяць». Простыя людзі хочуць проста спакойна жыць і працаваць. Якая ім розніца, як іх краіна будзе называцца?

Пра званы і радыяцыю

Звон супакойвае громы, маланкі і віхуры. Дзякуючы вучоным, стала вядома, што ў радыусе чутнасці звону зніжаецца радыяцыя.

Пра Еўропу

На жаль, Еўропа дэхрысціянізуецца, адыходзіць ад каштоўнасцей, якімі жылі многія пакаленні. Сёння ёсць захапленне новымі ідэямі, а яны не правераныя часам.

Пра Канчыту

Як епіскап, я адразу бачу нейкую прыхаваную думку, што ў вобразе Канчыты спрабавалі прыпадобніцца да Хрыста: і бародка, і распушчаныя валасы. І гэтае «яно» сёння захапляе людзей, займае першае месца.

Пра кошты на паслугі святароў

Калі на пахаванне запрашаюць духавы аркестр за два мільёны, пытанне пра аплату не ўзнікае. Калі ж у царкве за адпяванне просяць грошы, людзі абураюцца.

Зрэшты, у цяжкай фінансавай сітуацыі святар выканае царкоўныя таемствы бясплатна. Калі адмовіцца, будзем гэтага святара адпраўляць у калгас.

Глядзіце таксама: Мітрапаліт пра Лукашэнку: Ён нармальны праваслаўны чалавек, а не праваслаўны атэіст

Мітрапаліт Павел пра пераможцу «Еўрабачання»: «Я не пераношу такіх слізнякоў»

АР

0
беларуская пенсіянерка / Адказаць
13.05.2014 / 21:12
Якая ім розніца, як іх краіна будзе называцца? ___________________________________________________________________ Вось и прапануй масковии называцца ОРДОЙ як яна и ёсць
0
JJ / Адказаць
13.05.2014 / 21:24
Звычайны фашызм
0
ЮРАСЬ / Адказаць
13.05.2014 / 21:27
Ён мусіць спіць накрыўшыся званом)))
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру