14.05.2014 / 14:34

Кацяня шукае гаспадароў ФОТА 20

Маленькае кацяня прыйшло сёння да нас у рэдакцыю ў Маладзечне, каб трапіць у сям’ю спагадлівых чытачоў «Рэгіянальнай газеты».

Падчас абеду на нас літаральна звалілася гэтае дзіва. У падвальным памяшканні рэдакцыі нешта жаласліва пішчала. Маленькае кацяня, відаць, выпадкова звалілася ў падвал з вуліцы. Але коткі нідзе побач не было.

Уся рэдакцыя тут жа распачала выратавальную аперацыю, у выніку якой да нас у далоні трапіў гэты шэранькі камячок.

Ён яшчэ зусім няўстойліва трымаецца на сваіх маленькіх лапках, але смятану еў сам. Потым зусім самастойна памыўся і лёг спаць каля цёплага ноўтбука аднаго з журналістаў рэдакцыі.

Цяпер гэтае маленькае дзіва спіць і мы ўпэўненыя, што яму сніцца сон, як яго забіраюць у цёплую кватэру. І ў сям’ю, дзе яго будуць любіць і пазнаёмяць з гэтым вялікім светам.

Прыходзьце да нас у рэдакцыю, мы вас з ім пазнаёмім. А ад нас атрымаеце сюрпрыз, каб пазнаваць свет вам з вашым новым маленькім сябрам было весялей.

Альбо тэлефануйце: (80176) 76-96-67.

0
Яўген / Адказаць
14.05.2014 / 14:56
І адразу бачна хто працуе ў рэдакцыі) Малайцы, можаце людзьмі звацца)
0
Файна / Адказаць
14.05.2014 / 14:58
Настолькі пазітыўны артыкул, што настрой падняўся да нябёсаў! Паболей бы такіх прыемных дробязей у стужке. Стаміліся ад чарнухі чытачы, паверце.
0
Лена / Адказаць
14.05.2014 / 15:20
такі харошанькі)
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру