14.05.2014 / 16:36

Мінюст Украіны: страты ад анексіі Расіяй Крыму перавышаюць 1 трлн грыўняў 5

Сума страт Украіны ад анексіі Крыма Расійскай Федэрацыяй на сённяшні дзень ужо перавышае 1 трлн грн.

Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка падчас брыфінгу.

«Адносна памеру страт. Памер страт пастаянна абнаўляецца, паколькі страты, акрамя фактычнага абмежавання права карыстання нашымі прадпрыемствамі, якія знаходзяцца на акупаванай тэрыторыі, зараз, пасля дапаўненняў, складаюць больш за трыльён грыўняў», — заявіў ён.

Акрамя таго, па словах міністра, ёсць пастаянныя штодзённыя страты, паколькі «нам не даюць карыстацца Чарнаморскім шэльфам».

«Фактычна, Расія незаконна здабывае і крадзе той газ, які належыць Украіне. Таксама гаворка ідзе пра марскія парты, і інфраструктуру, якая там засталася, можна кваліфікаваць як страчаную выгаду ад немагчымасці карыстання гэтымі аб'ектамі», — сказаў міністр.

0
палачанін / Адказаць
14.05.2014 / 16:43
Дык раней жа казалі, быццам Крым - датацыйны рэгіён.
0
дааа / Адказаць
14.05.2014 / 16:50
палачаніну Дык уся дзяржаўная маёмасць Крыма каму зараз належыць? а тое, што знішчылі пад час захопу? ці, па-твойму, там мора і скалы?
0
Сергей / Адказаць
14.05.2014 / 17:45
Родной ты наш, какое государственное имущество? Виллы местных олигархов? Там ведь все что построенно это наследие совка. Даже нашу мечту детства "Артек" и тот угробили. Хоть бы сами в гугл искали, что вы вчера говорили :) Даже по прошлому году у вас на 4.9 млрд гривен налогов и сборов, выходит 4.6 млрд выплат бюджетникам, а это в лучшем случаи только половина расходов. Россия решая свои геополитические задачи сняла с вас обузу исходя из ваших же цифр, а вы ей счета :)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру