14.05.2014 / 19:10

За талерантную Беларусь: паводле апытання 38% беларусаў маюць антысеміцкія погляды 29

У Беларусі 38 % паўналетніх грамадзян маюць антысеміцкія погляды. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты з амерыканскай праваабарончай арганізацыі «Антыдыфамацыйная ліга» па выніках праведзенага ў 2013-2014 годзе сусветнага даследавання « Індэкс антысемітызму — 2014». Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі.

Апытанне ў Беларусі праходзіла ад 6 да 27 снежня 2013 года, было апытана 500 чалавек. Рэспандэнтам прапаноўвалі выказаць сваю згоду ці нязгоду адносна 11 самых пашыраных, на думку аўтараў, стэрэатыпаў пра яўрэяў. Да людзей, якія маюць антысеміцкія погляды, даследчыкі адносілі тых, хто пагадзіўся з шасцю і больш выказваннямі.

Сярод такіх стэрэатыпаў: «яўрэі маюць занадта вялікі ўплыў у сусветнай эканоміцы», «яўрэі думаюць, што яны лепшыя за іншых людзей», «яўрэі кантралююць сусветныя СМІ», «яўрэі адказныя за большасць войнаў у свеце» і г.д.

38% з ліку апытаных беларусаў пагадзіліся з шасцю і больш прапанаванымі стэрэатыпамі. Сярод мужчын іх 41%, сярод жанчын - 31%. Сярод людзей у веку ад 18 да 34 гадоў людзей з антысеміцкімі поглядамі 36 %, ад 35 да 49 гадоў — 35 %, старэйшых за 50 гадоў — 42%.

4% беларусаў лічаць, што Халакост — гэта міф; 35 % лічаць, што ён меў месца, але лік забітых яўрэяў моцна перабольшаны; 55 % лічаць, што Халакост меў месца ў гісторыі і дакладна зафіксаваны лік яго ахвяр.

Сярэдні паказнік у свеце - 26% (у рэгіёне Усходняя Еўропа - 34 %). Найбольшы ўзровень антысемітызму зафіксаваны ў Палестыне (93 %), Іраку (92 %), Емене (88 %); найменшы - у Швецыі (4% ), на Філіпінах ( 3 %) і Лаосе (0,2 %).

Для параўнання: у Латвіі ўзровень антысемітызму склаў 28 %, у Расіі - 30 %, ва Украіне - 38 %, у Польшчы - 45%, у Літве - 36 %, у ЗША - 9 %, у Нямеччыне - 27%, у Вялікабрытаніі - 8%.

Па дадзеных даследнікаў, сярод мусульман ўзровень людзей з антысеміцкімі поглядамі 49 %, сярод хрысціян - 24 %, сярод індуістаў - 19%, сярод будыстаў - 17%.

«Антыдыфамацыйная ліга» - амерыканская праваабарончая грамадска-палітычная арганізацыя, якая супрацьстаіць антысемітызму і іншым формам нецярпімасці ў адносінах да яўрэяў. Была заснавана ў 1913 годзе.

0
dz / Адказаць
14.05.2014 / 19:18
как сказал один еврей "антисемит этот тот кто не устраивает евреев".
0
jjj / Адказаць
14.05.2014 / 19:21
а ў Ізраілі які паказчык?
0
)) / Адказаць
14.05.2014 / 19:22
Ведаю такіх.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру