14.05.2014 / 19:29

Справу актывіста адправілі на дапрацоўку: міліцыянты блыталіся ў паказаннях 2

Справа актывіста моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» (Латвія) Алега Керуля, якая разглядалася 14 мая ў судзе Першамайскага раёна Мінска, адпраўлена на дапрацоўку.

Паводле інфармацыі праваабарончага сайта spring96.org, такое рашэнне па справе актывіста прыняў суддзя Юрый Гарбатоўскі, які вёў адміністрацыйны працэс. У часе разгляду справы ўзнікла шмат спрэчных момантаў, бо двое сведак-міліцыянтаў разыходзіліся ў сваіх паказаннях. У выніку Алег Керуль быў адпушчаны з суду.

Як раней паведамляў БелаПАН, актывіст быў затрыманы напярэдадні ўвечары каля Нацыянальнай бібліятэкі. Керуль абвінавачваўся па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства). Па наяўнай інфармацыі, Керуль расклейваў каля бібліятэкі ўлёткі салідарнасці з актывістамі, затрыманымі перад чэмпіянатам свету па хакеі.

Нагадаем, напярэдадні адкрыцця і падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі прайшлі масавыя прэвентыўныя затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў. Па заяве праваабаронцаў, актывістаў затрымліваюць выключна па сфабрыкаванай і аднатыпных абвінавачваннях у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Усяго затрымана або арыштавана ўжо каля 30 чалавек, некаторых актывістаў апазіцыі міліцыя працягвае шукаць.

0
я / Адказаць
14.05.2014 / 21:27
Завтра в 9.00 суд продолжится (в суде Первомайского района)
0
ого / Адказаць
15.05.2014 / 07:16
закрыли и закрыли, делов то. кто ищет приключения на свои вторые 90, тот обязательно их найдет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру