На ўскраіне вёскі Стараварвараўка, што ў 30 км ад Краматорска, ідзе бой паміж сілавікамі АТА і групай тэрарыстаў, што засела ў сасновым лесе. Сюды сцягнутыя вялікія сілы ўкраінскай арміі.

Як паведамляе сайт Lb.ua, над вёскай кружаць верталёты.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што тры тэрарысты таксама заселі ў адной з хат. Самі ж сяляне хаваюцца ў скляпах, таму што стральба ідзе жорсткая.

Як мяркуе выданне, магчыма, гаворка ідзе пра знішчэнне той групоўкі, якая ў аўторак у суседнім Славянскім раёне зладзіла засаду на ўкраінскіх дэсантнікаў — тады загінулі 7 ўкраінскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?