Каляндар святочных дат — здаецца адзіная паспяховая зброя нашай дыпламатыі на ўсходнім кірунку. Мы прыкладам адзначаем падзеі 7 лістапада 1917‑га, якія мелі месца ў далёкім горадзе, з якім Беларусь звязывае хіба толькі тое, што там жыў і тварыў Скарына. Аднак на Радзіме Кастрычніка святкаваць 7 лістапада — verboten. Як вынік — атрымліваем шмат дывідэнтаў падтрымкі сярод простых расейцаў.

Чаму б не разьвіць посьпех: не увесьці ў беларускі каляндар блок датаў, зьвязаных зь іншымі рознымі падзеямі ў Расеі. Гэта б яшчэ больш спрыяла росту папулярнасьці нашага рэжыму сярод Івановых і Сідаравых і адпаведна пазітыўна ўплывала на пазіцыю на перамовах па кошту на газ.

Заплюшчыўшы вочы, уявіў сябе сцэнку перамоваў прадстаўнікоў Газпрому і беларускага ўраду пасля адпаведных календарных рэформаў.

***

Чубайс: такім чынам, мы гатовыя пачынаць перамовы толькі ў тым выпаду, калі Беларусь афіцыйна перастане святкаваць 20 сакавіка — Дзень нараджэння лабрадора Конні — любімай сабакі прэзідэнта Пуціна.

Сідорскі: ну мы ж не вінныя ў тым, што вы не святкуеце сапраўдныя народныя славянскія святы.

Чубайс: усё было б добра, калі б Вы Дзень лабрадора не паставілі на 21‑ае, а Дзень Штырліца — дзень, калі Пуцін упершыню паглядзеў «17 мгнавеній» і вырашыў стаць чэкістам, на 23‑ае. Народ Расеі не паспявае раздупліцца, як вы яго зноў дасылаеце ў запой.

Сідорскі: гэта вашыя праблемы. У нас дарэчы ў Палатцы разглядаецаа праект святкаваць 24 сакавіка як Дзень мачыцеля ў сарцірах, а 26‑ае — як Свята пуцінскага дзюдаіста.

Чубайс: калі ласка. Пашкадуйце расейскі народ! Мы ня можам столькі піць! Колькі вам трэба за тысячу кбм газу? Сто баксаў?

Сідорскі: можа вым яшчэ Нядзелю ўсенароднай радасці славян з нагоды абрання Сочы сталіцай Алімпіяды 2012 адмяніць?

Чубайс: 90.

Сідорскі: ну‑ну. І дэкаду памяці вецеранаў байкоту эстонскіх кансерваў у рамках кампаніі за помнік салдату ў Таліне таксама ў дадатак?

Чубайс: 80

Сідорскі: Ладна. Дамовіліся стартавая цана перамоваў — 80. У сакавіку святкуем толькі Дзень перамогі Расеі ў гандлёвай каньячна‑віннай вайне з Малдовай. Толькі таму пагаджаюся сп.Чубайс, што спяшаюся на святочны канцэрт з нагоды Свята прыяднання дна Ледавітага акіяну да Расеі». Калі б Вы ведалі, сп. Чубайс, што значыць для нас беларусаў гэты дзень. Святое!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?