15.05.2014 / 14:10

Бацька пяцярых дзяцей дзёрзка абрабаваў пошту ў Барысаўскім раёне 10

Выпадак адбыўся 14 мая. У 11.30 у міліцыю патэлефанавала 19-гадовая супрацоўніца пошты ў вёсцы Халхоліца.

Дзяўчына расказала, што прыкладна ў 11.10 у памяшканне аддзялення пошты зайшоў невядомы ў масцы, накіраваў на яе пісталет і запатрабаваў выдаць грошы.

Дзяўчына, абараняючыся, пырснула з газавага балончыка, але мужчына некалькі разоў ударыў яе па галаве рукаяткай пісталета.

Пасля чаго забраў з касы каля 15 мільёнаў рублёў і знік. 

Мужчына быў затрыманы ў 12.45 у вёсцы Кішчына Слабада за два кіламетры ад Халхоліцы начальнікам ААПП Старабарысаўскага аддзела міліцыі і трыма ўчастковымі інспектарамі. Падчас праверкі дакументаў мужчына трымаўся спакойна і ўпэўнена адказваў на пытанні. Тым не менш, падчас асабістага надгляду ў яго быў знойдзены газавы пісталет, буйная сума грошай. 

Затрыманы — 43-гадовы жыхар Барысава, па прафесіі мантажнік.

Паводле слоў мужчыны, учыніць злачынства яго вымусіла цяжкае матэрыяльнае становішча, шматлікія крэдыты, якія ён браў у банках на працягу апошніх гадоў, а таксама наяўнасць на ўтрыманні пецярых дзяцей. 

У дачыненні да затрыманаг распачата справа па ч. 1. арт. 207 КК (разбой). Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

0
NavuchencaBK / Адказаць
15.05.2014 / 16:04
А хто-ніхто спрабаваў расьціць дзетак розных ўзростаў, калі на ўсіх патрэбныя розных памераў вопратка, а дзьве вокладкі да сшыткаў каштуюць, як адзін талон на транспарт? Якога, дарэчы, ня ў кожнае вёсьцы дзеля школьнікаў знойдзеце... Прыгадайце гэта, падлічваючы расходы на праязныя альбо талоны за месяц.
0
Тамара / Адказаць
15.05.2014 / 17:12
Никто не спрашивает как ты живешь с детьми на 2 милиона рублей в месяц. А когда забирают отдавать назад не хотят,ты ж 2 милиона получаешь.. Люди доведены до отчаяния.....Адвоката бы хорошего мужику, чтоб много не дали.
0
Djecerson / Адказаць
15.05.2014 / 20:02
страшно становится от нашей беларуской нищеты...не зря Василь Быков говорил "Несвободная страна не может быть богатой", а еще москалье держит режим Луки на подсосе..сами в анусе и РБ не пускают в Европу.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру