Bymedia.net

Bymedia.net

У бліжэйшыя суткі, 16 мая, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па паўднёвай палове навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. +12°C, максімальная днём +13.. +19°C; па паўднёвым усходзе мінімальная ноччу +13.. +15°C, максімальная днём +20.. +25°C. Атмасферны ціск ўпадзе на 3-4 мм рт. слупка.

У наступныя двое сутак чакаецца няўстойлівае надвор'е. Захаваецца ўплыў атмасферных франтоў ад цыклона, які змяшчаецца з Балканскага паўвострава на тэрыторыю Польшчы.

У суботу, 17 мая, на большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні парывісты.

Тэмпература паветра ўначы 10.. +16°C, днём +21.. +28°C, у паўднёва-заходніх раёнах +17.. +20°C.

У нядзелю, 18 мая, на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра ноччу +11.. +18°C, днём +21.. +28°C, у паўночна-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да +30°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?