15.05.2014 / 16:28

У Лідзе аферысты «развялі» пенсіянерку на тры тысячы еўра 1

Учора ў Лідзе на хатні тэлефон 75-летняй пенсіянеркі паступіў званок ад невядомага. Той паведаміў, што яе блізкі сваяк здзейсніў ДТЗ з сур'ёзнымі наступствамі, але яго нібыта можна «адмазаць» ад адказнасці, перадаўшы хабар «добрым дзядзечкам» з праваахоўных органаў. Ёй нават далі пагаварыць па тэлефоне са «сваяком», які здзейсніў ДТЗ, у ролі якога на некалькі секунд выступіў другі махляр.

Злачынцы папрасілі яе тэрмінова падрыхтаваць усе зберажэнні для перадачы свайму прадстаўніку. У выніку пенсіянерка перадала абсалютна невядомаму чалавеку — 2,7 тыс. еўра і $300.

Толькі потым, спахапіўшыся, яна патэлефанавала на мабільны тэлефон сваяку, нібыта вінаватаму ў ДТЗ, і зразумела,што стала ахвярай аферыстаў. Яна паведаміла ў міліцыю, але час ужо мінуў. Затрымаць злачынцаў не атрымалася.

«Такія махлярствы маюць серыйны характар. Прыкладам, тры гады таму паводле той жа схемы ў Гродне дзейнічала група злодзеяў, грамадзянаў Літвы — паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Міліцыя просяць грамадзян быць больш пільнымі.

0
mikola ramanau / Адказаць
15.05.2014 / 17:03
nesta padobnae byli u Kine...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру