Адзінаццаць шайбаў закінута ў матчы ЗША—Латвія, які прайшоў 15 мая на «Мінск-Арэне» ў рамках чацвёртага тура ў групе В ЧС па хакеі. З лікам 6:5 (2:1, 1:2, 3:2) перамогу атрымалі Латвія.

Гэта самая дзейсная гульня першынства. Да гэтага найбольшая колькасць шайбаў — дзевяць — было закінута ў які адбыўся напярэдадні паядынку паміж Расіяй і Казахстанам (7:2 на карысць расійскіх хакеістаў).

Дзякуючы перамозе над ЗША Латвія паднялася з трэцяга на другое месца ў групе.

Становішча каманд: Расія — 12 ачкоў (4 матчы; розніца шайбаў 22/5), Латвія — 9 (4; 15-13), ЗША — 6 (4; 15-15), Беларусь — 6 (3; 9-10), Германія — 5 (4; 7-10), Фінляндыя — 3 (3; 8-7), Швейцарыя — 3 (4; 8-14), Казахстан — 1 (4; 8-18).

У групе А («Чыжоўка- Арэна») Канада буйна выйграла ў Даніі — 6:1 (1:1, 1:0, 4:0).

Становішча каманд: Канада — 10 (4; 16-8), Швецыя — 8 (3; 9-4), Нарвегія — 6 (4; 10-10), Чэхія — 6 (4; 11-10), Францыя — 5 (3; 9-7), Славакія — 4 (4; 11-14), Данія — 3 (4; 8-14), Італія — 3 (4; 3-10).

Сёння вечарам пройдуць матчы Фінляндыя — Беларусь і Швецыя — Францыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?