15.05.2014 / 22:10

Джон Кэры: Чарговыя санкцыі Захаду супраць Расіі могуць закрануць газавы сектар 6

У выпадку, калі Масква будзе перашкаджаць правядзенню прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, Захад ўвядзе супраць яе сектаральныя санкцыі. У Вашынгтона і Бруселя ў гэтых адносінах пазіцыя адзіная.

У Лондане дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры выклаў міністрам замежных спраў краін ЕС некаторыя пункты амерыканскага бачання чарговых санкцый супраць Расіі. Гэтыя санкцыі могуць закрануць буйныя сектары расійскай эканомікі, у тым ліку газавы і вугальны, паведамляе Украінская служба Радыё «Свабода».

Раней лідары ЕС, Злучаных Штатаў і краін G7 заяўлялі, што ў выпадку зрыву Масквой прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне і ўварвання на мацерыковую частку Украіны будзе прадпрыняты чарговы, трэці, этап санкцый — супраць цэлых сектараў расійскай эканомікі.

Паводле украінскай службы Радыё «Свабода»

0
JJ / Адказаць
15.05.2014 / 22:23
Да проста зачыніць міжнародныя плацяжы, як для Ірана. І ўсё. Альба там падішах зменіцца на больш разумнага, як у Іране, альбо канібалізм пачнецца.
0
Валацуга / Адказаць
15.05.2014 / 23:31
я думаю што калі наш рэжым выжыў пад санкцыямі дзякуючы маскалям,то і самыя маскалі не памруць
0
Яўген / Адказаць
15.05.2014 / 23:50
>наш рэжым выжыў пад санкцыямі дзякуючы маскалям А ім хто дапаможа?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру