Цэнтральны матч 8-га туру футбольнага чэмпіянату краіны паміж барысаўскім БАТЭ і мінскім «Дынама» 15 мая завяршыўся ўнічыю 0:0.

Такім чынам, пацвердзіўся прагноз галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Георгія Кандрацьева, які раней у гэты ж дзень на прэс-канферэнцыі выказаў думку, што гульня не выявіць пераможцу.

Іншыя вынікі чацвярга: «Шахцёр» — «Мінск» — 3:1, «Нёман» — «Гомель» — 1:1.

16 мая пройдуць матчы «Дняпро» — «Белшына», «Нафтан» — «Дынама» Бр і «Тарпеда-БелАЗ» — «Слуцк».

Становішча каманд:

1. БАТЭ (Барысаў) — 19 (8 матчаў; розніца мячоў — 20-5)
2. «Дынама» (Мінск) — 17 (8; 11-3)
3. «Нафтан» (Наваполацк) — 15 (7; 8-2)
4. «Шахцёр» (Салігорск) — 15 (8; 9-5)
5. «Мінск — 10 (8; 6-8)
6. «Слуцк» — 9 (7; 4-7)
7. «Нёман» (Гродна) — 8 (8; 7-8)
8. «Гомель» — 8 (8; 5-10)
9. «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 6 (7; 6-11)
10. «Дынама» (Брэст) — 6 (7; 4-17)
11. «Днепр» (Магілёў) — 5 (7; 5-7)
12. «Белшына» (Бабруйск) — 5 (7; 14-16).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?