Касмічны пірат Харлак

Анімацыя, фантастыка, касмічная опера
Рэжысер: Сіндзі Арамакі
У ролях: Сюн Агуры, Харума Міура, Ю Аой, Арата Фурута, Аяна Фукуда, Тасіюкі Марыкава, Маая Сакамота, Міюкі Савасіра

Японія, Францыя, ЗША, 108 хв.

У далёкай будучыні чалавецтва вынайшла звышхуткасны спосаб падарожнічаць у космасе і пакінула Зямлю.

Калі рэсурсы наблізіліся да заканчэння, пяцьсот мільядраў людзей выправіліся ў зваротны шлых, каб зноў насяліць родную пранету. Але тая не можа прыняць такую колькасць людзей, і пачалася вялікая вайна. У выніку Ордэн Гайя аб'явіў Зямлю святым месцам, а таму недасяжным ні для каго.

Касмічны пірат Харлак ужо сто гадоў падарожнічае ў космасе на «Аркадыі»— караблі, які выкарыстоўвае тэхналогію зніклай расы з планеты Дзюра, заснаванай на цёмнай матэрыі. Ён апанаваны ідэяй вяртання на Зямлю і вынайшаў для гэтага свой спосаб: павярнуць час назад. У экіпаж карабля пранікае малады агент Дайба, брат якога кіруе флотам Ордэна. Дайба хоча перашкодзіць плану Харлака, але дазнаецца страшную праўду…

Фільм (дакладней, японская анімацыя, якую рука не падымаецца назваць мультфільмам з-за якасці карцінкі) створаны па матывах аднайменнага комікса і анімэ, якія выходзілі у 1977-1979 гадах.

Гэта франшыза лічацца не менш культавай, чым «Зорныя войны».

У стужцы ёсць класічныя рысы анімэ — ад закручанага сюжэта, у нюансы якога ўнікнуць не так проста, да прыгожых запаволеных кадраў. Высокатэхналагічная анімацыя дазволіла стварыць касмічныя далягляды выдатнай якасці. Фільм мае рэйтынг 6+, але найбольш спадабаецца сапраўдным аматарам касмічнай фантастыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?