Зьбігнеў Рамашэўскі

Спрэчка вынікла вакол кандыдатуры сэнатара Зьбігнева Рамашэўскага.

Урад Яраслава Качыньскага падаў у адстаўку. У Канцылярыі прэзыдэнта паведамілі, што лідэр лібэральнае Грамадзянскае плятформы (ГП) Дональд Туск яшчэ на гэтым тыдні будзе прызначаны на пасаду прэм’ер‑міністра краіны. Лібэралаў фармуюць урадавую кааліцыю зь Сялянскай партыяй.

Маршалкам Сойму быў абраны Браніслаў Камароўскі (ГП), а Сэнату — Богдан Барусэвіч, які наконадні выбараў перайшоў ад кансэрватараў да лібэралаў.

Кандыдатура сэнатара Зьбігнева Рамашэўскага на віцэ‑маршалка Сэнату (гэтую пасаду традыцыйна займае прадстаўнік апазыцыі) выклікала супраціў большасьці. На думку ГП, Рамашэўскі быў занадта староньні ў часе папярэдняй кадэнцыі парлямэнту.

«Закон і справядлівасьць» трымаецца гэтай кандыдатуры. На думку дэпутата Кшыштафа Путры, Рамашэўскі як мала хто заслужыўся для польскай дэмакратыі. Яго часам называюць маральным аўтарытэтам сучаснай Польшчы, бо ён быў сярод першых заснавальнікаў польскай апазыцыі ў сярэдзіне 70‑х. На думку Путры, адмова ГП галасаваць за Путру, досыць рэдкая для польскіх палітычных традыцый, зьвязана выключна з жаданьнем насаліць кансэрватарам.

Гэтая спрэчка вакол Рамашэўскага адметна для беларусаў таму, што дачка пана Рамашэўскага, Агнешка, узначальвае «Белсат» — першы беларускамоўны тэлеканал, які мае надаваць ад 10 сьнежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?