Усе спартсмены атруціліся.

Палова гульцоў чэшскай каманды мае праблемы з кішэчнікам — гэта стала прычынай таго, што на ранішняй трэніроўцы з'явіліся ўсяго чатыры гульцы, паведамляе галоўны лекар каманды.

«Некаторыя гульцы ўжо ачунялі, у іншых дыярэя толькі пачынаецца», — кажа лекар Томаш Выскачыл. Лекар чэхаў таксама адзначыў, што, хутчэй за ўсё, астатнія хакеісты таксама хутка прыйдуць у норму і да матчу з Даніяй, які адбудзецца 17 траўня, усё павінна быць у норме.

У той жа час іншыя зборныя, якія пражываюць у тым жа гатэлі, не адчуваюць падобных праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?