У першым квартале 2014 года ва ўсіх дзяржавах — членах МС і АЭП назіраўся рост намінальнай і рэальнай налічанай заработнай платы, паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі. 

У студзені—сакавіку 2014 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2013 года намінальная сярэдняя заработная плата ў Беларусі вырасла на 21,2%, у Казахстане — на 7,5%, Расіі — на 10,9%. 

Тэмп росту рэальнай заработнай платы (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у гэтым перыядзе ў Беларусі склаў 104,9%, Казахстане — 101,9%, Расіі — 104,2%.

Сярэднямесячная заработная плата ў пераліку на долары ЗША ў студзені—сакавіку 2014 года ў Беларусі склала $566, Казахстане — $639, Расіі — $859.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?