Футбаліст стамбульскага «Галатасарая» Дыд'е Драгба выдзеліў фінансавую дапамогу сем'ям шахцёраў, якія загінулі ў турэцкім горадзе Сома.

Былы форвард «Чэлсі» ахвяраваў родным загінулых суму ў адзін мільён еўра з асабістых сродкаў, за што турэцкія карыстальнікі сацыяльных сетак назвалі яго «прыкладам для пераймання». Зарплата 36-гадовага івуарыйца ў «Галатасараі» складае сем мільёнаў еўра ў год.

Трагедыя адбылася 13 мая ў турэцкім горадзе Сома. З-за абвальвання шахты загінулі 282 чалавекі і яшчэ каля 100 знаходзяцца пад заваламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?