16.05.2014 / 23:05

Памерла тэлевядучая Элеанора Язерская 22

На 68-м годзе жыцця памерла тэлевядучая, музыказнаўца Элеанора Язерская.

Пра гэта паведамілі ў фэйсбуку яе сябры.

Язерская была адной з самых экстравагантных асоб беларускага свецкага бамонду.

Як стала вядома kp.by, памерла Элеанора Аркадзеўна, яшчэ два тыдні таму, у сваёй кватэры. Яе цела знайшоў пляменнік, дзверы кватэры прыйшлося ўзломваць.

«Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску праводзіцца перадследчая праверка па факце смерці тэлевядучай Элеаноры Язерскай. Паводле папярэдніх высноў, тэлевядучая памерла ад сардэчнай недастатковасці. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая дазволіць высветліць дакладную прычыну смерці», — напісала Ю. Ганчарова.

Правілы жыцця Элеаноры Язерскай

X

0
Ван Хельсiнг / Адказаць
16.05.2014 / 23:13
Адметная жанчына! Яркая! Была у апазiцыi да Лукашэнкi!.. Памятаю ейныя словы i пярэчанне - нязломная артыстычнасць i душа!!!
0
Хведзя / Адказаць
16.05.2014 / 23:16
Эксртравагантны, але сімвал. Эпохі. Спачуваю блізкім.
0
Сяргей / Адказаць
16.05.2014 / 23:41
Яскравая была асоба. Вечная памяць
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру