За чатыры месяцы 2014 года недзяржаўны сектар эканомікі забяспечыў 74,9% паступленняў у бюджэт Мінска, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах.

У структуры паступленняў на арганізацыі недзяржаўнага сектара эканомікі прыпадае 71,5 %, на арганізацыі дзяржаўнага сектара — 25,1 %, на ІП — 1,9 %, на іншых фізічных асоб — 1,5%.

У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў Мінска —

ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», ЗП «Лукойл-Беларусь», УП «Велком», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», ТАА «Тытунь-інвест», ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він», РУП «Мінск Крышталь», РУП «Мінскэнерга», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Піўзавод Аліварыя», якімі ў сукупнасці забяспечана 32,2 % даходаў горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?