Пра гэта паведаміла ў сваім акаўнце ў фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Упраўленнем Следчага камітэта па г, Мінску праводзіцца даследчая праверка па факце смерці тэлевядучай Элеаноры Язерскай. Паводле папярэдніх высноў, тэлевядучая памерла ад сардэчнай недастатковасці. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая дазволіць высветліць дакладную прычыну смерці», — напісала Ю. Ганчарова.

Нагадаем, што пра смерць вядомай беларускай тэлевядучай і музыказнаўцы Э.Язерскай стала вядома позна вечарам у пятніцу. Ёй было 67 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?