Сябар Маладога Фронту знаходзіцца ў РАУС Ленінскага раёна Берасця, паведамляе сайт МФ.

Актывіста затрымалі каля дому, пасля чаго даставілі ў РАУС. Пра гэта ён паспеў паведаміць сябрам, на дадзены момант сувязі з ім няма.

На маладафронтаўца складаюць пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).

Раней на час чэмпіянату свету прэвентыўна затрымалі больш за 30 чалавек.