Расійскаму журналісту не спадабалася, як немец напісаў пра рэферэндум у Славянску і ён звярнуўся да баявікоў, з просьбай навесці парадак.

Пра гэты факт паведаміў расійскі журналіст Павел Каныгін, якога самога баевікі выкралі нядаўна ў Арцёмаўску, але, атрымаўшы выкуп, адпусцілі.

«Толькі што сустрэў цёзку Пола Ронзхаймера з берлінскага «Більд», які, як вядома, ва ўцёках ад апалчэнцаў Славянска. Паляванне на яго аб'явілі, калі Пол апублікаваў некалькі паведамленняў аб каруселях на рэферэндуме.

Цяпер з ім усё ў парадку. Але кажа, што гэта Сцешын з «Камсамолкі» паказаў на яго баевікам апалчэння і прасіў знайсці і затрымаць журналіста.

Што скажаце, Дзмітрый?», — напісаў ён у Facebook.

Ускосна Дзмітрый Сцешын пацвердзіў гэта ў сваім твітары: «Так я напісаў у твітары пра гэтага підара з Більда. Лічу, што абсалютна правільна зрабіў…» і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?