Тысячы крымскіх татараў Бахчысарая сабраліся на жалобны мітынг у памяць пра дэпартацыю 1944 года. Расійскія акупацыйныя ўлады накіравалі ў горад два вайсковыя верталёты, якія кружлялі над мітынгоўцамі.

Калі верталёты з'явіліся ў небе, сабраныя пачалі скандаваць: «Мустафа!», а таксама «Мілет! Ватан! К'ырым! »(Народ! Радзіма! Крым!), паведаміла крымская служба радыё «Свабода».

Старшыня Бахчысарайскага рэгіянальнага Меджліса Ахтэм Чыйгоз заклікаў сабраных не паддавацца на правакацыі і далучыцца да агульнакрымскага мітынгу ў пасёлку Ак-Мячэць, каля Сімферопаля.

Мітынгі крымскіх татараў праходзяць няглядзячы на забарону акупацыйнага кіраўніка Крыма Аксёнава. Афіцыйнай падставай для забароны стала «жаданне не сарваць курортны сезон».

Расійскія ўлады таксама забаранілі ўезд гістарычнаму лідару татараў, дэпутату Вярхоўнай Рады Украіны Мустафу Джэмілеву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0