З 1 чэрвеня пасажыры нацыянальнага аэрапорта Мінск будуць выплачваць збор на развіццё аэрапорта ў памеры ад 2,5 да 5 долараў ЗША.
Гэта прадугледжана пастановай урада № 459 «Аб збіранні платы на развіццё інфраструктуры Нацыянальнага аэрапорта Мінск» ад 14 мая. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Памер збору залежыць ад узросту: з пасажыра ад 2 да 12 гадоў будзе збірацца 2,5 долара, ад 12 і старэй — 5 долараў. Плата прад'яўляцца дадаткова да кошту білета: у беларускіх рублях — пры куплі білета ў рублях (па курсе Нацбанка на дату рэалізацыі білета) і адпаведна ў замежнай валюце — у выпадку набыцця білета ў валюце.
Ад выплаты збору вызваляюцца дзеці, якія падарожнічаюць у рамках гуманітарных праграм, а таксама транзітныя і трансферныя пасажыры.
Пастанова прынята «з мэтай развіцця грамадзянскай авіяцыі і комплекснай мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры».