У Швейцарыі ў нядзелю праводзіцца рэферэндум аб усталяванні самай высокай у свеце мінімальнай зарплаты - 4000 швейцарскіх франкаў (4470 даляраў) у месяц.
Ініцыятары рэферэндуму кажуць, што людзі павінны жыць годна.
Апаненты паказваюць, што прапанаваная мера павялічыць выдаткі вытворчасці і выкліча рост беспрацоўя, асабліва сярод маладых швейцарцаў.