У бліжэйшыя суткі, 19 мая, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

Пераважна на паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. Пры навальніцах у асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 12 да 17 градусаў цяпла, днём — ад 21 да 28 градусаў.

Па ўсходзе краіны тэмпература ўначы складзе 18—20 градусаў са знакам плюс, днём — 29—31 градус цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?