У Харкаве каля помніка Леніну на плошчы Свабоды на прарасійскім мітынгу лідары сепаратыстаў заявілі, што ў горадзе правядуць «рэферэндум» следам за Данецкай і Луганскай.

Пра гэта заявіў член ''каардынацыйнай рады» Паўднёвага ўсходу Юрый Апухцін.

''Наша задача — ні ў якім разе не хадзіць на выбары. Мы павінны 25 мая сабрацца на гэтай плошчы… Мы не прызнаем гэтыя выбары», — заявіў Апухцін.

Апухтин паабяцаў, што «Харкаў правядзе рэферэндум следам за Данецкай і Луганскай абласцямі.

У акцыі бяруць удзел актывісты рухаў «Паўднёвы ўсход», «Барацьба», а таксама Кампартыі.

Многія ўдзельнікі акцыі прыйшлі з расійскімі трыкалорамі і сцягамі ЛДПР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?