18.05.2014 / 14:41

Памёр славуты паэт Анатоль Папярэчны: аўтар бессмяротных «Малінаўкі», «Травы ля дома» і дзясяткаў іншых хітоў 5

Савецкі і расійскі паэт-песеннік Анатоль Папярэчны ва ўзросце 79 гадоў памёр у ноч на нядзелю, 18 мая, у Маскве. Пра гэта Lenta.ru паведаміў яго сваяк.

Анатоль Папярэчны нарадзіўся 22 лістапада 1934 г. ва Украіне, у Мікалаеўскай вобласці Украіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён жыў разам з маці на Урале, аднак ў 1944 годзе яны вярнуліся ў Мікалаеў, дзе будучы паэт скончыў дзесяць класаў. Па заканчэнні школы працаваў на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе. У 1954 годзе скончыў Ленінградскі педінстытут. У 1960 Папярэчнага прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР.

Папярэчны — аўтар 22 зборнікаў паэм і вершаў.

Ён, у прыватнасці, напісаў вершы да такіх папулярных эстрадных песен, як «Соловьиная роща», «Маліновый звон», «Аист на крыше», «Бродяга» (у выкананні Валерыя Лявонцева), «Душа боліт» (Міхаіл Шуфуцінскі), «Трава ў дома» (Зямляне).

Напісаў ён некалькі твораў і для беларускіх выканаўцаў: «Алеся — дзяўчына з Палесся», якую выконвалі «Сябры» (не блытаць з песняй на словы А.Куляшова ў выкананні «Песняроў»), «Каліны куст» (Яраслаў Еўдакімаў), а песня «Малінаўка» (музыку напісаў Э. Ханок) у выкананні «Верасоў» стала суперхітом.

0
Кельт / Адказаць
18.05.2014 / 14:54
R.i.p.
0
Тацяна / Адказаць
18.05.2014 / 15:26
Люблю "Маліны куст". Вялікі дзякуй аўтару. Вечная памяць.
0
Тацяна / Адказаць
18.05.2014 / 15:29
Дзякуй вам, маэстра, за "Каліны куст". Для асабліва вытанчаных меламанаў, што любяць упікнуць "бычачай" стылістыкай: я люблю многае: Аэрасміт, Фрэдзі Меркюры, Пінк і шмат чаго яшчэ. Але гэта кранае.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру