Зборная Беларусі па футболе правяла таварыскі матч са зборнай Ірана.
Гульня прайшла сёння, 18 мая, у Аўстрыі і скончылася з лікам 0:0.
Падапечныя Георгія Кандрацьева гулялі ў наступным складзе: Гутар, Філіпенка, Мартыновіч, Вераціла (Палякоў, 46), А. Валадзько, Крывец (Гардзяйчук, 46), Стасевіч, Аляхновіч, Кісляк (Сівакоў, 46), Балановіч (Савіцкі, 66), Радзівонаў.
Зборная Ірана — удзельнік чэмпіянату свету па футболе, што стартуе 12 чэрвеня ў Бразіліі. Гуляць будзе ў групе «F» разам з камандамі Аргенціны, Босніі, Нігерыі.
21 мая зборная Беларусі згуляе таварыскі матч са зборнай Ліхтэнштэйна.