Мяркуецца, што галоўную ролю ў фільме сыграе зорка «Плэйбоя» і серыялаў Наташа Алам (Шыманчук)

Мяркуецца, што галоўную ролю ў фільме сыграе зорка «Плэйбоя» і серыялаў Наташа Алам (Шыманчук)

У беларускім павільёне на Канскім кінафестывалі паказалі трэйлер фільма «Мы, браты», анансаваны раней як «Авель». Беларускія медыі называюць фільм «адказам на «Жыве Беларусь!», хаця стваральнікі гэта адмаўляюць.

Трэйлер пачынаецца з вулічных пратэстаў у Мінску, падобных да падзеяў Плошчы ў 2010 годзе, сутычак са спецназам, затрыманняў, мужчына аблівае сябе бензінам, некалькі аўтамабіляў выбухаюць і перакульваюцца. Напрыканцы відэа Эрык Робэртс працягвае дакументы ў бок камеры са словамі: «Усё тут».

У прэзэнтацыі ўзялі ўдзел генеральны прадзюсар стужкі, бізнэсмен Сяргей Ждановіч, прадзюсар Юры Ігруша, рэжысёр Уільям дэ Віталь.

Пасля паказу трэйлера Ждановіч распавёў, што фільм «Мы браты» — праект беларускі нацыянальны, які мае міжнародны статус. Паводле яго, здымкі адбываліся ў Беларусі (80%), але таксама ў ЗША і нават у Мексіцы. Шэраг сусветных кампаніяў выказалі жаданне ўдзельнічаць у дыстрыб'юцыі стужкі.

Галоўную ролю ў ім сыграе Наташа Алам — амерыканская актрыса, што нарадзілася ў Ташкенце, а пазней ўзяла шлюб з унукам іранскага шаха. Наташа Алам — вядомая як зорка часопісаў «Плэйбой» і «Максім», а таксама здымкамі ў амерыканскіх серыялах.

Ждановіч кажа, што дзякуючы Наташы фільм стаў больш дынамічны. Ужо праз некалькі дзён з Канаў разам са Ждановічам яны ляцяць у Мінск на здымкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?