У Сімферопалі пасля жалобнага мітынгу крымскататарскага народа да 70-годдзя дэпартацыі знік і не выходзіць на сувязь журналіст Асман Пашаеў.
У Сімферопалі 18 мая Пашаеў вёў прамую трансляцыю з жалобных мерапрыемстваў крымскіх татараў.
Пазней стала вядома, што на званок турэцкаму тэлеаператару Джэнгізу адказаў ''нейкі чалавек, які сказаў, каб патэлефанавалі пазней і кінуў слухаўку. Цяпер яго тэлефон адключаны'.
Таксама стала вядома, што апошні раз з Пашаевым размаўляла яго маці каля 14:00, паведамляе Украінская праўда.
Асман Пашаеў — журналіст незалежнага крымскага тэлеканала АТР, у сакавіку ён даў інтэрв'ю «Нашай Ніве».