19.05.2014 / 15:54

Прэзентацыі «Беларускай глыбіні» Севярынца ў Барысаве, Оршы, Маладзечне, Магілёве 3

20 мая сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец правядзе прэзентацыю сваёй новай кнігі «Беларуская глыбіня» ў Барысаве, 21-га - у Оршы, 23-га - у Маладзечне, 24-га - у Магілёве.

«Беларуская глыбіня» выйшла ў 2014 годзе ў серыі кніг «Кнігарня пісьменніка» (пры патрымцы Саюзу беларускіх пісьменнікаў) у выдавецтве «логвінаЎ».

Кніга «Беларуская глыбіня» была напісаная Паўлам Севярынцам падчас трохгадовай ссылкі за Плошчу ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Гэта — серыя эсэ пра беларускую глыбінку, гісторыю і нацыянальную ідэю.

bchd.info

0
BCHD / Адказаць
19.05.2014 / 17:46
У Барысаве прэзентацыя кнігі адбудзецца 20 траўня ў мікрараене Дымкі. Сустракаемся а 18 гадзіне на прыпынку "Шпіталь" (Прыпынак аўтобусаў 2A, 2Б, 7, 7А, 8). Тэлефоны для сувязі: 8-029-6010024, 8-029-9912968 У Оршы прэзентацыя кнігі адбудзецца ў 17.30 21 траўня. Месца мерапрыемства ўдакладняецца. У Маладзечна прэзентацыя кнігі адбудзецца па адрасе: вул. Чыстая, д.26 (недалека ад чыгуначнага вакзалу) А 18-ай г.. 23.05.2014 Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Тэлефоны для сувязі: 8-029-6010024, 8-029-7051458 У Магілеве "Беларускую глыбіню" прэзентуюць у суботу а 12-ай гадзіне. Месца мерапрыемства ўдакладняецца.
0
BCHD / Адказаць
20.05.2014 / 22:19
У Оршы прэзентацыя кнігі "Беларусская глыбіня" адбудзецца 21-га мая а 17-30 па адрасе вуліца Камсамольская д. 16, кв. 4. Калі ласка, прыходзьце!
0
БХД / Адказаць
22.05.2014 / 14:54
24 траўня ў Магілёве па адрасе завулак Чкалава 16 "Кола сяброў" пройдзе сустрэча з пісьменнікам, сустаршынём аргкамітэту партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўлам Севярынцам. Пачатак а 12.00. Пад час сустрэчы адбудзецца прызентацыя кнігі "Беларуская глыбіня", якую можна будзе набыць з аўтографам аўтара. Уваход вольны. Па пытаннях звяртацца па тэлефоне +375296614333.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру