19.05.2014 / 18:07

У львоўскай кавярні з'явіўся шакаладны ПТН-ПНХ ФОТА 1

У самай вядомай кавярні Львова — «Львоўскай майстэрні шакаладу» — на днях прадставілі новы асартымент прысмакаў. Цяпер кожны наведвальнік можа паспрабаваць на смак Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна з белага, малочнага або чорнага шакаладу. Па $6 за штуку.

Фігурка прэзідэнта Расіі ў ватоўцы і з бомбай за спіной каштуе танней, чым ва ўціхамірвальнай кашулі і напалеонаўскай трохвуголцы. Але, як адзначаюць наведвальнікі кавярні, для такога прысмака гэты кошт зусім не высокі.

Усе ядомыя статуэткі ў выглядзе прэзідэнта Расіі робяцца ўручную.

0
Бівіс / Адказаць
20.05.2014 / 01:06
Можна з гаўна цукерку зьляпіць, а можна з цукеркі гаўно
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру