19.05.2014 / 18:12

За 10 дзён ЧС госці наелі і накуплялі сувеніраў на 28 млрд рублёў 2

Тавараабарот за 10 дзён працы гандлёвых пунктаў на дзвюх спартыўных арэнах, у фан-зонах і ў трох зонах гасціннасці чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску склаў 28,1 млрд рублёў, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку (ГУСР) Мінгарвыканкама. 

З 9 па 18 мая рэалізавана больш за 244,3 тыс. літраў піва, прададзена 16,5 тон шашлыку, больш за 34 тоны каўбасак і курыных крыльцаў. 

За 10 дзён рэалізавана прадукцыі: у «Мінск-Арэне» — на 8,9 млрд рублёў, прададзена піва 1.686 кегаў, ці 84,3 тыс. літраў; у «Чыжоўка-Арэне» — на 4,2 млрд рублёў, прададзена піва 770 кегаў, ці 38,5 тыс. літраў; каля Палаца спорту — на 10,3 млрд рублёў, прададзена піва больш чым 42,6 тыс. літарў, 11,9 тон шашлыку, сувеніраў рэалізавана на 437 млн рублёў; у Студэнцкай вёсцы — на 4,2 млрд рублёў, прададзена піва каля 76,8 тыс. літраў, наведалі зону гасціннасці больш чым 68 тыс. чалавек; у раёне Мінскага лядовага палаца спорту — 0,5 млрд рублёў, 2,1 тыс. літраў піва, сувеніраў на 19 млн рублёў. 

Самай вялікай пляцоўкай, якая наведваецца найчасцей, стала зона гасціннасці каля Палаца спорту. Яе плошча складае 13 тысяч кв. метраў, працуюць буйныя гандлёвыя прадпрыемствы з магутнай вытворчай базай, забяспечана больш чым 2 тысячы пасадачных месцаў, у абслугоўванні задзейнічана прыкладна 400 чалавек гандлёвага персаналу. Зона гасціннасці працуе да апошняга пакупніка, фактычна з 10 раніцы да 3-4 гадзін ночы. Як адзначылі ў ГУСР, забяспечваецца ў пастаянным рэжыме рэалізацыя шырокага асартыменту прадукцыі ўласнай вытворчасці: аладкі бульбяныя з мясам, дранікі, шашлык, каўбаскі і крыльцы грыль, сасіскі, блінчыкі, смажанка і інш.

Завоз прадукцыі ажыццяўляецца ў начны час да 8 раніцы і пры неабходнасці — на працягу дня. 

На памяць аб Мінску і чэмпіянаце свету госці набываюць у якасці сувеніраў часцей за ўсё матрошкі, магніты, вырабы з лёну, а таксама вырабы традыцыйных беларускіх мастацкіх рамёстваў: пляценне з лазы і саломы, каванне металу, ткацтва, вышыўка, бондарства, разьба па дрэве, апрацоўка каменя, скуры, выраб паштовак, лялек і інш. 

У зоне гасціннасці «Студэнцкая вёска» ў сярэднім штодзённа рэалізуецца больш чым 300 кг дранікаў са смятанай, якія сталі хітом продаж. Акрамя таго, карыстаюцца попытам вушы свіныя марынаваныя, крыльцы і каўбаскі грыль, шашлык, бульба фры, морква і капуста марынаваныя. Да 12 гадзін дня ўсім ахвотным тут бясплатна прапаноўваецца кубак гарачага булёну.

0
Кнехт / Адказаць
20.05.2014 / 12:09
Адзін паляк нават двор прыбраў за свой кошт. Напрыканцы ЧМ трэба ўсіх заўзятараў хакея, ў якіх засталіся грошы, кінуць на разгрузку складаў - няхай вывозяць "сувеніры" нашай планавай эканомікі.
0
mikola ramanau / Адказаць
20.05.2014 / 12:34
Peraliczyu getye *milijardy* na Eura-zastalasja adna *saloma*.....geta nekali tysjac Daljarau..../ Jasce b *Paliczyli* kolki Numar kastue na sutki u *Prezyden Hateli*......Jakraz na Use *Suvenyry* b hapila...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру