Гарадзенскія камуністы адзначылі 7 лістапада традыцыйным ускладаньнем кветак да помніку Леніна на аднайменным пляцы.

Да помніка Леніна ў Горадні адначасова прыйшлі сябры ПКБ і КПБ. Акцыя па адзначэньні 90‑х угодкаў кастрычніцкага перавароту прайшла мірна. За прысутнымі назіралі міліцыянты, плошчу «вартавалі» тры аўто ДАІ. Калі мерапрыемства падышло да завяршэньня, на плошчы зьявіўся старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка, які павітаўся з прысутнымі.

Сьведкам акцыі быў гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. Па яго словах, пераважную большасьць яе ўдзельнікаў складалі пэнсіянэры з савецкай сымболікай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?