На «Мінск-Арэне» зборная ЗША перамагла Германію з лікам 5:4 і вярнула другое месца ў групе.
Група В: Расія — 18 (6 гульняў), ЗША — 14 (7), Беларусь — 12(6), Фінляндыя — 11 (7), Латвія — 9 (6), Швейцарыя — 7 (6), Германія — 5 (7), Казахстан — 2 (7).
У 16:45 — Латвія — Швейцарыя, у 20:45 — Беларусь — Расія.
У групе А Канада перамагла Нарвегію 3:2 і заваявала першае месца ў групе за кошт асабістай перамогі над Швецыяй.
Група А: Канада — 18 (7), Швецыя — 18 (7), Францыя — 10 (6), Чэхія — 10 (6), Славакія — 7 (6), Нарвегія — 7 (7), Данія — 6 (6), Італія — 3 (7).
У 16:45 — Данія — Славакія (гэты матч ужо нічога не вырашае), у 20:45 — Чэхія — Францыя.
Швецыя заняла 2-е месца ў групе, iihf.com
У чвэрцьфіналах, якія пройдуць у чацвер, 1-я каманда групы А згуляе з 4-й камандай групы В (і наадварот), 2-я каманда групы А — з трэцяй камандай групы В і г.д.
Зборная Беларусі фінішуе або на 2-м месцы (калі пераможа Расію вечарам у асноўны час), або на 3-м (калі прайграе). На 4-е месца нашы не апусцяцца.
Калі беларусы зоймуць 3-е месца ў групе, то ў 1/4 фіналу згуляюць са Швецыяй, калі 2-е — то з пераможцам матчу Францыя — Чэхія.